Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Краеўскі: мая місія – знак любові Папы да Украіны

Кардынал Конрад Краеўскі наведае Новую Кахоўку ва Украіне ў якасці пасланніка Папы. Ён падкрэсліў, што такім чынам Пантыфік хоча быць побач з людзьмі, якія засталіся там без вады і знаходзяцца пад абстрэлам.

Ян Глінскі

У каментары для Vatican News іерарх падкрэсліў, што яго місія мае евангельскі характар і з’яўляецца знакам пастырскай любові Пантыфіка: “Святы Айцец хоча, каб я паехаў у Херсон, туды, дзе расіяне ўзарвалі дамбу, дзе людзі перажываюць нялюдскія цярпенні. Яны пазбаўлены вады. Большасць з іх яшчэ знаходзіцца на дахах; іх абстрэльваюць у той час, калі яны хочуць вярнуцца ў свае дамы”.

Паводле рашэння Святога Айца, кардынал паедзе на аўтамабілі, загружаным з самымі неабходнымі лекамі першай неабходнасці. Яго будзе суправаджаць грузавік з ежай, які, маючы іншы хуткасны рэжым, прыбудзе ў Херсон на два дні пазней.

Акрамя гэтага па даручэнні Святога Айца па дарозе ад Львова да Херсона прэфект будзе наведваць мясцовыя рэлігійныя супольнасці і бежанцаў. “Быць з імі, маліцца з імі і пакінуць ім таксама вельмі канкрэтную дапамогу, якая можа быць як мінімум знакам адзінства і таго, што Папа з’яўляецца Айцом і памятае пра іх,” – сказаў кардынал Краеўскі.

“Такім чынам, гэта яшчэ адно тыповае пастырскае падарожжа, быццё сярод тых, хто пакутуе, бо гэта тое, што рабіў кожны дзень Хрыстус. Таму гэта падарожжа ўпісваецца ў логіку Евангелля”, - дадаў ватыканскі іерарх напярэдадні свайго шостага падарожжа ва Украіну.
 

23 чэрвеня 2023, 08:37