Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты

Папа благаславіў копіі абразоў Багародзіцы з Беларусі

Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня 2023 года прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Францішак.

Аляксандр Амяльчэня, Аляксандр Панчанка - Vatican News

Збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай – урачыстасцей у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі – у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы, у Чэнстахове.

Перэгрынацыю суправаджае яе духоўны кіраўнік, ксёндз Станіслаў Станеўскі. У складзе беларускай дэлегацыі ў Ватыкан прыбыў таксама хор касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску Голас душы, які выканаў некалькі шматгалосных багародзічных беларускіх спеваў, надаўшы аўдыенцыі больш урачысты характар.

Калі Папа наблізіўся да беларускіх пілігрымаў хор узнёс у яго гонар Plurimos annos, з пажаданнем доўгіх гадоў жыцця. Святы Айцец благаславіў копіі абразоў, якія ўшаноўваюцца ў Беларусі, а таксама атрымаў у дар спіс іконы Маці Божай Будслаўскай.

Ініцыятарам перэгрынацыі марыйных абразоў з’яўляецца пробашч касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк. Копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай была перададзена Папу ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў з нагоды 25-годдзя яго каранацыі і 410-годдзя яго з’яўлення ў Будславе.

Хор "Голас душы" спявае на плошчы святога Пятра ў Ватыкане

 

28 чэрвеня 2023, 10:27
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031