Пошук

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (AFP or licensors)

Швейцарская гвардыя папулярызуе сваю службу сярод моладзі

14 кастрычніка 2023 года ў Папскім музеі Швейцарскай гвардыі ў Натэрсе пройдзе інфармацыйны дзень для маладых швейцарцаў, якія цікавяцца службай у шэрагах гэтага ваеннага фарміравання.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мэта ініцыятывы – папулярызацыя Швейцарскай гвардыі сярод маладых католікаў. Швейцарцы ва ўзросце 12-19 гадоў, зацікаўленыя такой службай, атрымаюць падрабязную інфармацыю аб патрабаваннях і працэсе адбору. Акрамя разнастайных прэзентацый і наведвання музеяў, у дзяцей і падлеткаў будзе магчымасць пагутарыць з дзеючымі гвардзейцамі і афіцэрамі.

Колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна зарэгістравацца на сайце Папскай Швейцарскай гвардыі. Тут размешчана і падрабязная інфармацыя аб мерапрыемстве, уключаючы час і ўмовы ўдзелу.

Швейцарская гвардыя служыць Рымскім Пантыфікам з 1506 года. Салдаты і афіцэры адказваюць за асабістую ахову Святога Айца і кантралююць уваходы ў Ватыкан. Цяпер у асабовым складзе каля 135 чалавек. Падаць заяўку на службу ў шэрагах гвардыі могуць швейцарскія католікі ва ўзросце ад 19 да 30 гадоў.
 

27 чэрвеня 2023, 12:36