Пошук

Груз дапамогі ад Дыкастэрыі па міласэрным служэнні на карысць Украіны, арганізаваны кардыналам Краеўскім (з правага боку). Ілюстрацыйнае фота Груз дапамогі ад Дыкастэрыі па міласэрным служэнні на карысць Украіны, арганізаваны кардыналам Краеўскім (з правага боку). Ілюстрацыйнае фота 

Шостая дабрачынная місія кардынала Краеўскага ва Украіне

Папа зноў адпраўляе ва Украіну кардынала Конрада Краеўскага – ужо ў шосты раз. Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні накіруецца ў Херсонскую вобласць, пацярпелую ад наваднення ў выніку разбурэння дамбы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі, місія іерарха – “быць з людзьмі, маліцца з імі і прынесці абдымкі і канкрэтную падтрымку ад Францішка”.

Ён паедзе ва Украіну на аўтамабілі, загружаным самымі неабходнымі медыкамэнтамі, і па дарозе наведае розныя рэлігійныя супольнасці, парафіі католікаў візантыйскага і лацінскага абрадаў і праваслаўных.

У бліжэйшыя дні ва Украіну адправіцца другі велікагрузны аўтамабіль з прадуктамі харчавання (атрыманымі ў асноўным з Паўднёвай Карэі), медыкаментамі і медыцынскімі сродкамі, якія даставяць у найбольш пацярпелыя ў выніку выбуху на дамбе раёны.

Місія кардынала Краеўскага “носіць евангельскі характар і падкрэслівае блізкасць Папы Францішка да змучанай Украіны”, - адзначаецца ў паведамленні Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.
 

22 чэрвеня 2023, 11:46