Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане ідзе абмеркаванне дапамогі Усходнім Цэрквам

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў 96-й пленарнага пасяджэння Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO) апынулася сітуацыя ў Святой Зямлі, Эрытрэі, Турцыі і Іране.

Марыя Валодзіна – Vatican News

19-22 чэрвеня 2023 года ў Рыме адбудзецца 96-я пленарная сесія Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO), - паведаміла Дыкастэрыя па справах Усходніх Цэркваў.

Праца асамблеі распачалася ў панядзелак, 19 чэрвеня, з пасяджэння арганізацыйнага камітэта. 20 чэрвеня, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і старшыня ROACO, узначаліць Эўхарыстычнае набажэнства, падчас якога будуць маліцца за мір і за ахвярадаўцаў, а таксама давераць Пану і заступніцтву Маці Божай ход сесій і краіны, якія працягваюць пакутаваць ад наступстваў вайны і грамадска-палітычнай нестабільнасці.

Першае пасяджэнне будзе прысвечана сітуацыі ў Святой Зямлі. Акрамя таго, Дзяржаўны сакратар, кардынал П'етра Паралін, выступіць з дакладам аб дыпламатычных намаганнях Святога Пасада ў дачыненні да Украіны, Блізкага Усходу і Эфіопіі. На вячэрнім пасяджэнні 20 чэрвеня асноўная ўвага будзе нададзена Турцыі і Ірану, а таксама сацыяльна-палітычнай і рэлігійнай сітуацыі ў Эрытрэі.

21 чэрвеня будзе прысвечаны сведчанню маладых людзей, якія прыбылі ў Рым з трынаццаці краін свету, каб паразважаць над роллю моладзі ў дзейнасці на карысць агульнага дабра. Падчас свайго знаходжання ў Вечным горадзе з 16 па 23 чэрвеня трыццаць маладых людзей будуць мець магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, памаліцца, паразважаць над рознымі тэмамі, наведаць горад і, нарэшце, падзяліцца сваімі разважаннямі з удзельнікамі пленарнага пасяджэння.

Праца завершыцца пленарнай сесіяй арганізацыйнага камітэта. Чакаецца, што 22 чэрвеня ўдзельнікаў сустрэчы прыме на аўдыенцыі Францішак.

19 чэрвеня 2023, 14:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031