У Ватыкане вынеслі прысуд двум экаактывістам
Аляксандр Панчанка – Vatican News
26-гадовая Эстэр Гофі і 61-гадовы Гвіда В’ера былі прызнаны вінаватымі ў нанясенні пашкоджання пры абцяжарваючых абставінах і асуджаны на дзевяць месяцаў турмы з адтэрміноўкай на пяць гадоў. Акрамя таго актывісты будуць абавязаны заплаціць штраф у памеры 1,5 тысяч еўра кожны, кампенсаваць шкоду ў памеры 28 148 еўра і пакрыць судовыя выдаткі.
Штраф у памеры 120 еўра атрымала яшчэ адна актывістка – Лаўра Зарзіні, – якая здымала дзеянні Гофі і В'еры на смартфон.
Мармуровая кампазіцыя Лаакоан і яго сыны была знойдзена недалёка ад рымскага Калізея ў 1506 годзе. Скульптура была перададзена папу Юлію ІІ, а праз месяц яна была змешчана ў спецыяльнай нішы ў Дворыку статуй Апостальскага палацу ў Ватыкане. З гэтага моманту адлічваюць сваю гісторыю Ватыканскія музеі. Пастамент знакамітай скульптурнай кампазіцыі датуецца 1815 годам.