Юрта і крыж на лагатыпе папскага падарожжа ў Манголію
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Зала Друку Святога Пасада тлумачыць, што дэвіз падкрэслівае “двайны сэнс апостальскага падарожжа Святога Айца ў Манголію – гэта і пастырскі, і дзяржаўны візіт”.
Таму была абрана чыста хрысціянская цнота – надзея, але шырока распаўсюджаная і ў нехрысціянскіх колах, у спалучэнні са словам супольна, каб падкрэсліць важнасць двухбаковага супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Манголіяй. Такім чынам, супольная надзея выражае агульны ідэал, а таксама з’яўляецца элементам, які можа характарызаваць гэтае апостальскае падарожжа: прысутнасць Святога Айца з’яўляецца для гэтай невялікай часткі Божага народа знакам вялікай надзеі і падбадзёрвання, а з другога боку, Касцёл у Манголіі можа стаць знакам надзеі для ўсяго Касцёла.
Дэвіз быў уключаны ў лагатып падарожжа. Над ім размешчана карта Манголіі, пазначаная колерамі дзяржаўнага сцяга (чырвоны і сіні), унутры – юрта (традыцыйны мангольскі дом), з якой падымаецца жоўты дым (колер сцяга Ватыкана). Побач з юртай змешчаны крыж – абодва элемента знаходзяцца паміж двума вертыкальнымі надпісамі на традыцыйнай мангольскай мове, якія паўтараюць дэвіз.