Суд у Ватыкане: прамотар справядлівасці запрасіў меру пакарання
Марыя Валодзіна - Vatican News
Важным крокам у судовым працэсе па крымінальнай справе ў сувязі з фінансавымі інвестыцыямі Святога Пасада ў лонданскую нерухомасць, у выніку якіх былі страчаны мільёны еўра, стала абвяшчэнне прамотарам справядлівасці Алесандра Дзідзі тэрмінаў турэмнага зняволення і штрафаў для абвінавачаных.
Ад 3 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі да 13 гадоў і 3 месяцаў турэмнага зняволення запрасіў ён для абвінавачаных, сярод якіх былы субстытут Дзяржаўным сакратарыяце і прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынал Анджэла Бэчу, а таксама мансеньёр Маўра Карліна, супрацоўнікі Дзяржсакратарыята, чыноўнікі тагачаснага Бюро фінансавай інфармацыі і асобы з свету фінансаў.
Акрамя пазбаўлення волі, прамотар запатрабаваў пакараць іх штрафамі ў памеры ад 8000 да 18750 еўра.
Іншыя меры пакарання прадугледжваюць бестэрміновую або часовую забарону на працу ў дзяржаўных установах Святога Пасада, а таксама канфіскацыю памерам у некалькі мільёнаў еўра.
Сярод абвінавачванняў: злоўжыванне службовым становішчам, парушэнне абавязкаў дзяржаўнага службоўцы, карупцыя, растрата, махлярства і вымагальніцтва, адмыванне грошай, хабарніцтва, падробка і прадастаўленне ілжывых матэрыялаў,
Ні адзін з абвінавачаных не прысутнічаў у зале суда.
Акрамя мер пакарання для духавенства і свецкіх, былі таксама выстаўлены патрабаванні да некаторых кампаній: Logsic Humanitarne Dejavnosti, Prestige Family Office, Sogenel Capital Investment і HP Finance.
Пасля летняга перапынку пасяджэнні суда, які пачаўся 27 ліпеня 2021 года, адновяцца 27 верасня 2023 года.