Святы Пасад на Марскую нядзелю: пачуць голас людзей мора
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Тое, што вас радуе і што вас прыгнятае, блізка нашым сэрцам. Нам ёсць што вам прапанаваць, але мы таксама хочам пачуць вашыя гісторыі і сведчанні: ваш пункт гледжання на працу і эканоміку, на адносіны паміж рознымі рэлігіямі і культурамі, на марскія і сухапутныя фактары, на веру. Пра ўсё гэта можна даведацца толькі з вашага досведу, каб дасягнуць і спытаць усіх чальцоў Касцёла і, праз іх, нашы грамадствы”, - адзначыў прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека з нагоды свята, якое ў 2023 годзе будзе адзначацца 9 ліпеня.
“Мы сінадальны Касцёл, у якім усе ідуць разам. Мы павінны разам накіроўвацца наперад, пракладаць разам шлях і ўзбагачаць адно аднаго, нікога не пакідаючы ззаду. Няхай ніхто не думае, што яму няма чаго прапанаваць. Таму наша агульная задача – стаць бліжэй адно да аднаго праз пастаянны дыялог, што зробіць працу маракоў менш аддаленай ад шляху і веры ўсіх іншых”, - падкрэсліў ватыканскі кардынал.