Ватыкан: 6000 чалавек на Імшы ў Дзень пажылых
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Эўхарыстыі ў ватыканскай базіліцы прыме ўдзел больш за 6000 чалавек, у тым ліку шмат пажылых людзей з усёй Італіі: бабулі і дзядулі ў суправаджэнні ўнукаў і сем’яў, пастаяльцы дамоў састарэлых, а таксама людзі сталага ўзросту, якія ўдзельнічаюць у парафіяльным, дыяцэзіяльным і грамадскім жыцці.
Напрыканцы літургіі пяць пажылых людзей, прадстаўнікі пяці кантынентаў, сімвалічна перададуць паломніцкі крыж Сусветных дзён моладзі пяці маладым людзям, якія адпраўляюцца ў Лісабон, што будзе азначаць перадачу веры з пакалення ў пакаленне. Жэст перадачы таксама сімвалізуе абавязацельства, якое па запрашэнні Святога Айца прынялі старэйшыя, маліцца за моладзь, якая адышла з Касцёла, і суправаджаць яе сваім благаслаўленнем.
Такія ж святкаванні пройдуць па ўсім свеце. Варта нагадаць, што ўсе, хто ў іх паўдзельнічае, змогуць атрымаць поўны адпуст на звычайных умовах.