Ватыканскія атлеты на чэмпіянаце свету па веласпорце ў Глазга
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пасля мінулагодняга дэбюту на чэмпіянаце свету ў Аўстраліі, калі веласіпедную каманду Святога Пасада ўзначальваў прафесійны гоншчык Рыен Шуурхайс з Нідэрландаў, ватыканскія спартсмены зноў рыхтуюцца да старту. У прыватнасці, яны паўдзельнічаюць у дзвюх важных гонках: 3 жніўня гоншчыкі Рына Альберта Бэлападрона і Маркус Бергман стартуюць у 160-кіламетровым масавым велазабегу, а 6 жніўня Рыен Шуурхайс прыме ўдзел у элітнай гонцы, дзе пазмагаецца з самымі моцнымі веласіпедыстамі свету.
Арцыбіскуп Глазга Уільям Нолан назваў чэмпіянат свету па веласпорце “выдатным спартыўным мерапрыемствам, якое дапамагае аб'яднаць людзей усіх культур, моў і рэлігій” і спрыяюць умацаванню сяброўства. Ён выказаў спадзяванне на тое, што прысутнасць ватыканскіх атлетаў дапаможа падкрэсліць тое добрае, чаго можна дасягнуць з дапамогай спорту.