Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Valse des flocons de neige
Расклад Падкасты
Штучны інтэлект і мір – тэма Сусветнага дня міру - 2024 Штучны інтэлект і мір – тэма Сусветнага дня міру - 2024 

Абнародавана тэма Сусветнага дня міру – 2024

8 жніўня 2023 года ў Ватыкане была апублікавана тэма 57-га Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2024 года. Штучны інтэлект і мір – так будзе гучаць тэма папскага паслання з нагоды гэтай урачыстасці.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Выдатныя дасягненні ў галіне штучнага інтэлекту аказваюць усё больш глыбокі ўплыў на чалавечую дзейнасць, асабістае і грамадскае жыццё чалавека, палітыку і эканоміку, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Францішак заклікае да адкрытага дыялогу аб значэнні гэтых новых тэхналогій, надзеленых разбуральным патэнцыялам. Ён жадае нагадаць пра неабходнасць “быць пільнымі і працаваць над тым, каб пры вытворчасці і выкарыстанні такіх прылад не ўкаранілася логіка гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да найбольш уразлівых і абяздоленых”, таму што “несправядлівасць і няроўнасць падсілкоўваюць канфлікты і антаганізмы”. “Настойлівая неабходнасць адказнага падыходу да канцэпцыі і выкарыстання штучнага інтэлекту, з тым каб ён мог служыць чалавецтву і абароне нашага агульнага дома, патрабуе распаўсюджвання этычных разважанняў на сферу адукацыі і права”, - гаворыцца ў паведамленні.

Абарона годнасці чалавека і клопат пра братэрскія адносіны ўсёй чалавечай сям'і з'яўляюцца неабходнымі ўмовамі для тэхналагічнага развіцця, якое б спрыяла сцвярджэнню справядлівасці і міру ва ўсім свеце, - гаворыцца ў камюніке.

08 жніўня 2023, 11:48
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031