Пошук

Базіліка святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота Базіліка святога Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Базіліка святога Пятра запрашае пілігрымаў на малітву за СДМ

З 1 па 6 жніўня 2023 года наведвальнікі ватыканскай базілікі могуць далучыцца да малітвы за маладых людзей, якія разам з Францішкам удзельнічаюць у Сусветных днях моладзі ў Лісабоне.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Базіліка святога Пятра сумесна з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця запрашае вернікаў і пілігрымаў, якія ў бліжэйшыя дні наведаюць магілу святога Пятра, суправаджаць малітвай удзельнікаў сусветнай моладзевай сустрэчы ў Партугаліі. Далучыцца да малітвы за моладзь можна будзе падчас цэлебрацыі Святой Імшы ў ватыканскай базіліцы, а таксама падчас штодзённай эўхарыстычнай адарацыі ў капліцы Найсвяцейшага Сакрамэнту, што ў правым нефе базілікі. Зрабіць гэта можна будзе з 8.30 раніцы да 16.30.

Спецыяльная графічная выява пры ўваходзе ў капліцу нагадае наведвальнікам і пілігрымам, якія пажадаюць памаліцца за моладзь, спасылку на старонку сайта базілікі, прысвечаную 37-ым Сусветным дням моладзі. Там яны знойдуць афіцыйны тэкст паслання Святога Айца, а таксама малітвы за СДМ на англійскай, іспанскай, італьянскай, партугальскай і французскай мовах.

01 жніўня 2023, 10:44