Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П'етра Паралін падчас візіту ў Паўднёвы Судан Кардынал П'етра Паралін падчас візіту ў Паўднёвы Судан 

Кардынал Паралін маліўся аб прымірэнні у Паўднёвым Судане

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы завяршыў трохдзённы візіт у Паўднёвы Судан – самую маладую краіну ў свеце, якая пакутуе ад наступстваў грамадзянскай вайны, нестабільнасці і карупцыі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

17 жніўня 2023 года кардынал П’етра Паралін наведаў горад Румбэк, дзе ўзначаліў святую Імшу ў інтэнцыі міра і прымірэння. “Настаў час перагарнуць старонку” і “даць месца справядлівасці і супакою”, - нагадаў іерарх словы Святога Айца.

Бліжэйшы супрацоўнік Папы заклікаў паўднёвасуданскіх вернікаў пераадолець страх перад бліжнімі, які ўмацоўвае спакусу “больш спадзявацца на ўласную зброю, чым на сілу прабачэння”, больш “давяраць нашым сродкам, чым перамене, якая паходзіць ад уваскрослага Пана”. Ён нагадаў, што страх робіць няздольнымі працаваць на карысць справядлівасці і міру, будаваць больш братэрскае грамадства.

Кардынал Паралін падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл у Паўднёвым Судане пакліканы выконваць служэнне прымірэння. “Становячыся малымі і вызваляючы месца для бліжняга, у якім распазнаем брата, мы становімся вялікімі ў вачах Пана”, - дадаў ён.

Дзяржсакратар звярнуў увагу на каштоўнасць сакрамэнтальнага жыцця для вернікаў і інстытута сям’і, які з’яўляецца першай школай грамадскага і рэлігійнага жыцця, жыццёва важнай для Касцёла, пакліканага служыць, а не панаваць.
 

17 жніўня 2023, 13:26
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031