Пошук

Кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін Кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін 

Кардынал Паралін знаходзіцца з візітам у Анголе

11 жніўня 2023 года Дзяржсакратар прыбыў у сталіцу Анголы Луанду. Гэта яго першы візіт у краіну.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У міжнародным аэрапорце Луанды Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы сустракалі прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў Анголы і Сан-Тамэ, дзяржаўныя ўлады і вернікі. Адтуль іерарх накіраваўся ў апостальскую нунцыятуру, дзе яго чакаў святочны прыём з традыцыйнымі спевамі, танцамі і апладысментамі.

"Я вельмі рады быць тут, гэта мой першы прыезд. Я прыношу вам благаслаўленне Папы Францішка", - звярнуўся кардынал Паралін да групы вернікаў. “Я ведаю, што ўвесь ангольскі Касцёл будзе прысутнічаць на пасвячэнні першага апостальскага нунцыя з гэтых земляў", - дадаў ён.

12 жніўня кардынал Паралін узначаліў Святую Імшу з нагоды біскупскага пасвячэння мансеньёра Жэрману Пенэматэ. Урачыстасці прайшлі ў дыяцэзіі Анджыва ў правінцыі Кунэнэ. У інтэрв'ю мясцовым СМІ іерарх падкрэсліў, што біскупскае пасвячэнне нунцыя з Анголы мае асаблівае значэнне, таму што ён стане “першым папскім пасланнікам з гэтага краю". Святы Айцец прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Пакістане 16 чэрвеня 2023 года.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць падарожжа Францішка ў Анголу, Дзяржсакратар сказаў: "Хто ведае... Я не прарок, але думаю, што Папа вельмі зацікаўлены ў магчымай паездцы і ўжо казаў, што жадаў бы пабываць тут падчас аднаго з сваіх наступных падарожжаў у Афрыку. Я думаю, што ён жадае гэтага ўсім сэрцам".

Візіт Дзяржаўнага сакратара ў Анголу працягнецца да 13 жніўня. Плануецца, што ў гэты дзень ён вернецца ў Луанду, дзе сустрэнецца з Супольнасцю святога Паўла.

Візіт Дзяржсакратара ў Анголу
Візіт Дзяржсакратара ў Анголу
12 жніўня 2023, 10:32