Пошук

Фотавыстава "Жаночы крык" у Нью-Ёрку Фотавыстава "Жаночы крык" у Нью-Ёрку 

Фотавыстава "Жаночы крык" пройдзе ў Нью-Ёрку

У нью-ёркскім Цэнтры мастацтваў імя Перэльмана адкрылася выстава “Жаночы крык” (Women's Cry), якую ў маі 2023 года можна было пабачыць на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Прэзентацыя фотавыставы прайшла ў Нью-Ёрку 20 верасня 2023 года. Яна размясцілася ў мастацкім павільёне, які адкрыўся на месцы былога Сусветнага гандлёвага цэнтра, што быў разбураны ў выніку тэракту 11 верасня 2001 года. Мерапрыемства прымеркавана да 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Арганізатары выставы – Сусветны саюз каталіцкіх жаночых арганізацый, ватыканская Дыкастэрыя па камунікацыі і агенцтва Handshake.

Экспазіцыя складаецца з 26 фотаздымкаў, зробленых 8 фатографамі з усяго свету. Выявы сведчаць аб моцы і надзеі жанчын, якія жывуць у самых далёкіх кутках планеты, а таксама ў краінах, пацярпелых ад вайны.

На адкрыцці выставы яе куратар Ліа Бельтрамі звярнула ўвагу на тое, што ўсе фотаздымкі аб’ядноўвае надзея, якая сілкуецца ўпартасцю жанчын, здольных пераадолець самыя цяжкія выпрабаванні дзеля сваіх сем'яў і супольнасцяў.

Фотавыстава "Жаночы крык" у Нью-Ёрку
Фотавыстава "Жаночы крык" у Нью-Ёрку
21 верасня 2023, 14:43