Пошук

Зала абслугоўвання кліентаў у Інстытуце рэлігійных спраў Зала абслугоўвання кліентаў у Інстытуце рэлігійных спраў  

Ватыканскі банк: не атрымліваем і не інвестуем расійскіх грошай

Сцвярджэнні дарадцы кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіла Падаляка аб тым, што Інстытут рэлігійных спраў - Ватыканскі банк атрымліваў і інвеставаў расійскія грошы, цалкам неабгрунтаваныя, гаворыцца ў заяве, апублікаванай Святым Пасадам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Гэта не толькі няпраўда, але такая дзейнасць таксама была б немагчымай з прычыны строгай палітыкі Інстытута рэлігійных спраў і міжнародных санкцый, якія распаўсюджваюцца і на фінансавы сектар”, - можна прачытаць у тэксце.

“Гэта звязана з тым, - аргументуюць аўтары - што, па-першае, Інстытут не прымае ў якасці кліентаў арганізацый і прыватных асоб, якія не маюць цесных адносін са Святым Пасадам і Каталіцкім Касцёлам. Па-другое, Інстытут з'яўляецца рэгуляваным фінансавым пасрэднікам, які працуе праз міжнародныя банкі-карэспандэнты з самым высокім узроўнем і бездакорнай рэпутацыяй, у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Сцвярджэнні аб адваротным, якія з'явіліся ў прэсе, ні на чым не заснаваны і павінны разглядацца як такія”.

Дарадца кіраўніка офіса Уладзіміра Зяленскага ў інтэрв'ю ўкраінскаму 24 каналу заявіў, што выключае пасрэдніцтва Святога Пасада ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне з прычыны нібыта прарасійскай пазіцыі Папы Францішка. Ён зазначыў, што "трэба паглядзець на тыя інвестыцыі, якія робіць Расійская Федэрацыя ў Ватыканскі банк".
 

10 верасня 2023, 12:15