Ватыканскія музеі: завершана рэстаўрацыя Залы вольных мастацтваў
Марыя Валодзіна - Vatican News
Залу вольных мастацтваў у ватыканскіх апартаментах Борджыя, размешчаных паверхам ніжэй станцаў Рафаэля, упрыгожыў у 1492-1494 гадах жывапісец Бернардзіна дзі Бета, больш вядомы як Пінтурык’я. Зала, верагодна, выкарыстоўвалася як кабінет Папы Аляксандра VI (1492-1503). Яе назва адсылае да гуманітарных навук, якія ляжалі ў аснове сярэднявечнага школьнага навучання. Гэтыя навукі – рыторыка, граматыка, дыялектыка, геаметрыя, арыфметыка, музыка і астраномія – алегарычна прадстаўленыя ў вобразе дам на тронах. Сярод іх вылучаецца алегорыя рыторыкі, на якой жывапісец пакінуў свой подпіс: Pentorichio.
Аднаўленне Залы вольных мастацтваў з'яўляецца часткай больш буйнога праекта рэстаўрацыі апартаментаў Борджыя, пачатага ў 2002 годзе з Залы таямніц веры (Sala dei Misteri della Fede).
У канферэнцыі прыме ўдзел дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята, а таксама эксперты, куратары і рэстаўратары, якія працавалі над праектам аднаўлення фрэсак Залы вольных мастацтваў. Яны нагадаюць удзельнікам пра гістарычныя падзеі, на фоне якіх выкарыстоўваліся залы апартаментаў Борджыя, а таксама засяродзяць увагу на ўнікальнай тэхніцы, якую выкарыстоўваў Пінтурык’я ў шматлікіх і багатых насценных роспісах.
Мерапрыемства адбудзецца 21 верасня 2023 года з 16.00 да 18.00. Яго прамая трансляцыя пройдзе на YouTube-канале Ватыканскіх музеяў.