Дзяржсакратар патэлефанаваў Прэм’ер-міністру Палестыны
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Зала Друку Святога Пасаду паведаміла, што Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы патэлефанаваў Прэм’ер-міністру Дзяржавы Палестына Мухамеду Штае, якому выказаў смутак Святога Пасаду і яго супрацоўнікаў з прычыны таго, што адбываецца ў Палестыне, асабліва ў Газе.
Ватыканскі іерарх запэўніў, што Святы Пасад і надалей будзе прызнаваць Дзяржаву Палестына і яе ўлады адзінымі выразнікамі законных памкненняў палестынскага народа. Ён падкрэсліў, што ў актуальнай сітуацыі неабходна забяспечыць поўную павагу да гуманітарнага права і не дазволіць уцягнення ў канфлікт грамадзянскага насельніцтва, асабліва найбольш уразлівых людзей, медыцынскіх устаноў і месцаў культу. Пра гэта ж днём раней кардынал Паралін рашуча заявіў усім зацікаўленым бакам.