Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас перадсінадальных рэкалекцый у Сакрафана Падчас перадсінадальных рэкалекцый у Сакрафана 

Кардынал: перадсінадальныя рэкалекцыі разагрэлі супольнасць

Кардынал Крыстаф Шонбарн адзначыў вялікую карысць трохдзённых рэкалекцый для ўдзельнікаў генасамблеі Сінода Біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дзякуючы духоўным практыкаванням некалькі сотняў удзельнікаў, якія прыбылі ў рэкалекцыйны цэнтр у Сакрафана каля Рыма, змаглі пазнаёміцца паміж сабой – такая духоўная прэлюдыя сама па сабе стала "паспяховай”, - сказаў арцыбіскуп Венскі ў інтэрв’ю Vatican News.

Аўстрыйскі іерарх, які восьмы раз удзельнічае ў Сінодах Біскупаў у Рыме, заклікаў да таго, каб і будучым пасяджэнням папярэднічалі такія рэкалекцыі.

“Многія з нас не былі знаёмыя асабіста. Гэты разагрэў супольнасці прынёс вялікую карысць”, - сказаў кардынал. “Звычайна людзі, якія збіраюцца з усіх куткоў свету, знаёмяцца адно з адным непасрэдна падчас Сінода ў Рыме. На гэты раз мы маглі перажыць гэта раней”, - дадаў ён.

Другая, па словах Шонбарна, “вельмі важная перавага” – яснае духоўнае ўступленне ў разважанні на асамблеі. “Сінод – гэта не проста працоўнае пасяджэнне, але сапраўды духоўны працэс”, - запэўніў арцыбіскуп Венскі.

На яго думку, два духоўныя кіраўнікі падчас рэкалекцый – італьянская бенедыктынка Ігнацыя Анджэліні і дамініканец Цімаці Рэдкліф – выканалі сваю працу “цудоўна”. “Гэта было духоўнае, з гумарам і любоўю ўвядзенне ў тэмы і стаўленне, якімі мы можам і павінны жыць разам у гэтыя дні, на працягу трох тыдняў Сінода”, - заключыў кардынал Шонбарн, які з’яўляецца чальцом Рады бягучага Сінода.

У генасамблеі, якая працягнецца да 29 кастрычніка 2023 года, прымаюць удзел каля 450 дэлегатаў – біскупаў, святароў, свецкіх вернікаў, тэолагаў і манахаў, накіраваных мясцовымі Касцёламі і прызначаных Папам. Упершыню па рашэнні Святога Айца аж чвэрць складаюць небіскупы, у тым ліку свецкія, святары, дыяканы і манахі. Упершыню некансэкраваныя вернікі атрымаюць права голасу. У адпаведнасці з рашэннем Францішка, працэс праходзіць без удзелу СМІ.
 

05 кастрычніка 2023, 09:15
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031