Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кардынал Крыстаф Шонбарн Кардынал Крыстаф Шонбарн  

Кардынал Шонбарн: метады Сінода – прыклад для Рады Бяспекі ААН

Кардынал Крыстаф Шонбарн высока ацаніў метад працы Сінода Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане. Ён з’яўляецца “відавочна правільным і неабходным”, - сказаў ён на брыфінгу ў Ватыкане 23 кастрычніка 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гэтым кантэксце ён прывёў сваю нядаўнюю размову пра Сінод з Джэфры Саксам. На думку амерыканскага эканаміста і палітычнага кансультанта, калі б Рада Бяспекі ААН працавала па аналогіі з Сінодам, магчыма, было б больш міру ў свеце.

78-гадовы іерарх удзельнічаў ужо ў васьмі Сінодах – упершыню ў 1985 годзе. Паводле яго, метад працы на цяперашнім – найлепшы. Ён прызнаўся, што для яго сінадальнасць – гэта шлях да жыцця ў супольнасці.

З іншага боку, недахоп сінадальнасці прыкметны, напрыклад, у выпадку супрацоўніцтва паміж каталіцкімі біскупамі на еўрапейскім узроўні. Кардынал Шонбарн раскрытыкаваў тое, што біскупскія канферэнцыі ў Еўропе яшчэ не здолелі сфармуляваць сумеснага ліста адносна драмы міграцыі. Гэта сумна, тым больш, што палітыкі таксама не могуць выказаць адзіную пазіцыю.

У размове з журналістамі арцыбіскуп Венскі адхіліў асцярогі, звязаныя з тым, што ўдзел свецкіх у галасаванні аслабіць Сінод як інстытут. Ён прызнаўся, што не бачыць праблемы, бо гэта "Сінод Біскупаў з рэальным удзелам, у тым ліку і не-біскупаў".

Адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, кардынал Шонбарн заявіў, што любыя змены ў афіцыйнай дактрыне Касцёла аб гомасексуалізме залежаць выключна ад рашэння Пантыфіка. Да цяперашняга часу гэта адбылося толькі аднойчы – Францішак у 2018 годзе ўнёс у дзеючы Катэхізіс Каталіцкага Касцёла папраўку аб поўным асуджэнні смяротнага пакарання.
 

25 кастрычніка 2023, 12:30
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031