Новы падсакратар Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Законніца нарадзілася 6 лістапада 1972 года ў Торэ-дэль-Грэка, побач з Неапалем. Пасля атрымання дыплому па спецыяльнасці эканоміка бізнесу ў Пізанскім універсітэце і ступені магістра ў галіне інавацыйнага менеджменту ў Вышэйшай школе святой Ганны ў Пізе, вывучала тэалогію ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме.
7 снежня 2009 года склала вечныя манаскія абяцанні ў кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Місіянерак ад Дзіцятка Езуса. З 2008 па 2012 год супрацоўнічала са службай душпастырства моладзі архідыяцэзіі Перуджа-Чыта-дэла-П’еве. З 2012 года была Генеральным эканомам сваёй манаскай супольнасці.
2 кастрычніка 2023 года Францішак прызначыў старшынёй Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы італьянскага салезіяніна, ксяндза Джардана Пічыноці, які дагэтуль займаў пасаду падсакратара гэтай структуры.