Пошук

Сястра Сымона Брамбіла Сястра Сымона Брамбіла 

Новы сакратар Дыкастэрыі па справах кансэкраванага жыцця

Папа прызначыў італьянскую манахіню, сястру Сымону Брамбілу з Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы, новым сакратаром Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Законніца нарадзілася 27 сакавіка 1965 года ў Монцы на поўначы Італіі. Атрымаўшы ў 1986 годзе дыплом медыцынскай сястры, у 1988 годзе яна ўступіла ў Інстытут Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы. У 1998 годзе атрымала ступень ліцэнцыята па псіхалогіі ў Інстытуце псіхалогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. У 1999 годзе адправілася ў Мазамбік, дзе займалася душпастырствам моладзі.

З 2002 па 2006 год – выкладчыца Інстытута псіхалогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. З 2005 па 2011 года – Генеральная дарадчыца Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы. У 2008 годзе атрымала ступень доктара псіхалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. У 2011 годзе была абрана Генеральнай настаяцельніцай Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы, а ў 2017 годзе была пераабрана на гэту пасаду і займала яе да мая 2023 года. З 2019 года – член Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

08 кастрычніка 2023, 09:20