Дамініканін стаў сакратаром Папскай тэалагічнай акадэміі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папская тэалагічная акадэмія была заснавана ў Рыме Кліментам XI у 1718 годзе. Яе падтрымлівалі Бэнэдыкт XIII і Клімент XIV. 28 студзеня 1999 года Ян Павел ІІ абнавіў яе статут. Дзейнасць установы каардынуецца Дыкастэрыяй па культуры і адукацыі, прэфект якой з’яўляецца яе старшынёй. Місія Акадэміі – спрыяць дыялогу паміж верай і розумам, а таксама развіваць хрысціянскае вучэння ў адпаведнасці з указаннямі Святога Айца.
70-гадовы італьянскі дамініканін Сальваці з’яўляецца прафесарам дагматычнай тэалогіі ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага (Angelicum). Ён таксама быў кіраўніком Вышэйшага інстытута рэлігійных навук Mater Ecclesiae, які дзейнічае пры гэтай ВНУ. Акрамя таго, манах быў чальцом Кіраўнічай рады Папскай тэалагічнай акадэміі.