Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Сінод: кітайскія біскупы вярнуліся дадому

Два біскупы з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія ўдзельнічалі ў пасяджэнні Сінода Біскупаў па сінадальнасці, вярнуліся дадому пасля менш чым двухтыднёвага знаходжання ў Рыме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Біскупы Антоніа Яо Шунь з дыяцэзіі Цзінін і Джузэпэ Ян Юнцян з дыяцэзіі Чжоуцунь пайшлі па слядах двух кітайскіх іерархаў, якія таксама заўчасна пакінулі асамблею на тэму моладзі ў 2018 годзе.

Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні на пытанне журналістаў аб прычынах іх ад’езду патлумачыў, што рашэнне было выклікана “душпастырскімі прычынымі”, звязанымі з неабходнасцю іх прысутнасці ў дыяцэзіях.

Знаходзячыся ў Італіі, абодва біскупы разам з Біскупам Ганконга, кардыналам Стывенам Чоў, наведалі Неапаль. Там ў нядзелю 8 кастрычніка 2023 года яны цэлебравалі святую Імшу ў касцёле Sacra Famiglia dei Cinesi. Гэты храм, пабудаваны ў 1732 годзе, быў часткай каледжа, заснаванага папам Кліментам XII з місіяй падрыхтоўкі кітайскіх семінарыстаў і навучання кітайскай мове місіянераў, якія павінны былі дапамагаць у евангелізацыі Кітая.

Кітайскія біскупы ахвяравалі касцёлу рэліквіі святога Пола Ву Ваньшу, 16-гадовага мучаніка, забітага за веру падчас так званага Баксёрскага паўстання ў 1900 годзе.

Біскуп Ян таксама ўдзельнічаў у сінадальнай пілігрымцы ў рымскія катакомбы, якая адбылася 12 кастрычніка 2023 года. У інтэрв’ю Vatican News ён назваў гэта “глыбокім досведам убачыць на ўласныя вочы тое, з чаго пачынаўся Касцёл”.
 

17 кастрычніка 2023, 09:30
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031