Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Падчас працы Сінода па сінадальнасці Падчас працы Сінода па сінадальнасці  (ANSA)

Сінод падрыхтуе пасланне да народа Божага

Сінод Біскупаў напрыканцы сваёй працы падрыхтуе ліст-пасланне да ўсяго народа Божага, - аб гэтым на брыфінгу 18 кастрычніка 2023 года паведаміў прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Камісія па падагульняючым дакуменце Сінода прадумала тэкст, які павінен расказаць усім, "як мага большай колькасці людзей, і асабліва тым, хто яшчэ не быў залучаны ў Сінадальны працэс", аб тым вопыце, які перажылі ўдзельнікі. Сакратарыят Сінода па ўзгадненні з Папам вынес прапанову на галасаванне асамблеі, якая ўхваліла яе пераважнай большасцю (з 346 галасуючых 335 выказаліся “за” і 11 – “супраць”).

Старшыня Інфармацыйнай камісіі паінфармаваў, што на ранішнім пасяджэнні 18 кастрычніка пачалося абмеркаванне чацвёртага модуля часткі B3 Instrumentum laboris на тэму: Удзел, адказнасць і ўлада. Якія працэсы, структуры і інстытуты існуюць у місіянерскім сінадальным Касцёле?

Кардынал Жан-Клод Олерыш, генеральны дакладчык (рэлятар), паведаміў аб рашэнні адказнай камісіі зрабіць Падагульняючы дакумент Сінода адносна кароткім. Гэта будзе пераходны тэкст, заснаваны на вопыце асамблеі, які змесціць у сабе як тыя пункты, па якіх была дасягнута згода, так і тыя, дзе згоды не было, а таксама адкрытыя пытанні, якія патрабуюць далейшага даследавання разам з народам Божым з кананічнага, тэалагічнага і душпастырскага пунктаў гледжання.

Дакумент будзе мець просты стыль і не стане канчатковым. Таксама няма мэты зрабіць яго рабочым дакументам (Instrumentum laboris) наступнай асамблеі, ён будзе служыць выключна для суправаджэння наступных этапаў працы Сінода па сінадальнасці.
 

19 кастрычніка 2023, 09:17
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031