Пошук

Наступствы пажару ў Папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа Наступствы пажару ў Папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа  

У летняй Папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа адбыўся пажар

У Зале кансісторыя Папскай рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа адбыўся невялікі пажар, у выніку якога пакою былі нанесены нязначныя пашкоджанні. Музей застаецца адкрытым для наведвальнікаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Узгаранне адбылося ў выніку кароткага замыкання каля 9:30 гадзін раніцы 7 кастрычніка 2023 года. Агнём пашкоджаны насценныя драпіроўкі Залы кансісторыя, якія будуць адноўлены як мага хутчэй. Аб гэтым паведаміў Губернатар Дзяржавы Ватыкан.

Пажар быў хутка затушаны рабочымі з дапамогай вогнетушыцеляў. Кароткае замыканне было выклікана лямпай, якая з'яўляецца часткай асвятляльнай устаноўкі, усталяванай у 1990-х гадах. Нязначныя пашкоджанні былі нанесены частцы насценнай абіўцы, а таксама чатыром крэслам.

Аднаму з пашкоджаных габеленаў спатрэбіцца невялікая рэстаўрацыя: яго кут пачарнеў ад дыму. Нічога каштоўнага не было пашкоджана. Пажарныя пацвердзілі цэласць сцен і даху. У мэтах бяспекі некаторыя асвятляльныя прыборы будуць замененыя.

Папская рэзідэнцыя, якая у кастрычніку 2016 года была ператворана ў музей, застаецца адкрытай для наведвальнікаў.

16 кастрычніка 2023, 12:41