Ватыканскаму тэлебачанню – 40
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Гэта была вялікая інтуіцыя Яна Паўла ІІ, які хацеў, каб Ватыкан меў інструмент візуальнай камунікацыі”, - сказаў ксёндз Федэрыка Ламбардзі, шматгадовы кіраўнік установы.
Езуіт асаблівым чынам згадвае дзве перадачы ватыканскага тэлебачання. Апошні Крыжовы шлях, у якім удзельнічаў ужо вельмі хворы Ян Павел ІІ і пералёт Бэнэдыкта XVI з Ватыкана ў Кастэль Гандольфа, які завяршыў яго пантыфікат.
“Самым моцным уражаннем для мяне было суправаджэнне Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам апошняга этапу хваробы Яна Паўла II, а затым яго смерць і канклаў, з якога пачаўся пантыфікат Бэнэдыкта. На працягу многіх гадоў мы таксама фіксавалі на відэа дзейнасць Яна Паўла ІІ, якога мы вельмі любілі і за якім назіраў увесь свет. Але з відавочнымі прыкметамі пачатку хваробы, гэта стала вельмі адказна. Супрацоўнікі тэлецэнтра напружана перажывалі гэтыя хвіліны, адчувалі адказнасць за тое, каб праўдзіва і паважліва паказаць свету чалавека, якога ўсе любілі, які быў вельмі значны для ўсяго чалавецтва, пры яго фізічнай слабасці. Ян Павел ІІ хацеў заставацца Папам і актыўна ўдзельнічаць у жыцці Касцёла. (...) Гэта была вельмі складаная задача, і я памятаю, што ў тыя гады я з вялікай павагай ставіўся да тэлевізійшчыкаў за тое, як яны выконвалі гэтую задачу”, - прызнаўся ксёндз Ламбардзі.
З рэформай Папы Францішка Ватыканскі тэлевізійны цэнтр быў аб’яднаны з іншымі медыйнымі ўстановамі Дыкастэрыі па камунікацыі. Сёння ён дзейнічае пад назвай Vatican Media.