Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: эканоміка Афрыкі патрабуе калектыўных намаганняў

Святы Пасад занепакоены зніжэннем выдаткаў на праекты эканамічнага развіцця Афрыкі і заклікае да актывізацыі супрацоўніцтва, накіраванага на ўмацаванне эканомікі афрыканскіх краін, - заявіў арцыбіскуп Этарэ Балестрэра.

Марыя Валодзіна – Vatican News

20 лістапада 2023 года Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прыняў удзел у 74-й Выканаўчай сесіі Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Ватыканскі дыпламат нагадаў, што Афрыка валодае велізарным эканамічным патэнцыялам, але па-ранейшаму патрабуе значных намаганняў міжнароднай супольнасці, накіраваных на ўстойлівы эканамічны рост, стварэнне магчымасцяў для годнай працы і барацьбу з беднасцю і няроўнасцю.

Прадстаўнік Святога Пасада выказаў занепакоенасць скарачэннем агульных выдаткаў ЮНКТАД на праекты ў Афрыцы: з 44% у 2016 годзе яны знізіліся да 32% у 2022 годзе. Ён заклікаў дзяржавы-члены ЮНКТАД і адпаведныя зацікаўленыя бакі “актывізаваць супрацоўніцтва, падтрымку і абавязацельствы па ўмацаванню эканомікі афрыканскіх краін”.

21 лістапада 2023, 12:33