У Ватыкане стартуе кампанія ў падтрымку сямейных урачоў
Марыя Валодзіна - Vatican News
Ініцыятыва стане адказам на неаднаразова выказаную Францішкам заклапочанасць у сувязі з крызісам сістэмы аховы здароўя ў многіх краінах, дзе ўрачы агульнай практыкі адчуваюць недахоп прафесійнай падтрымкі і прызнання.
Ініцыятарам кампаніі выступіла некамерцыйная асацыяцыя SOMOS Community Care (ЗША). Яна аб'ядноўвае больш за 2200 дактароў, якія дапамагаюць пацыентам-мігрантам у Нью-Ёрку. Кампанію падтрымалі таксама Папская акадэмія жыцця і іншыя медыцынскія, грамадзянскія і акадэмічныя арганізацыі.
У прэс-канферэнцыі, якая адбудзецца 16 лістапада ў Зале Бэнэдыкта XVI у Папскім тэўтонскім калегіуме, прымуць удзел старшыня Папскай акадэміі жыцця арцыбіскуп Вінчэнца Палья, канцлер акадэміі мансеньёр Рэнца Пэгарара, старшыня асацыяцыі SOMOS Рамон Тайах, яе генеральны дырэктар Марыё Парэдэс, а таксама старшыня Нацыянальнай федэрацыі італьянскіх урачоў Філіпа Анэлі.
На прэс-канферэнцыі будзе прадстаўлена Дэкларацыя аб прызнанні ролі сямейнага ўрача, якая заклікана нагадаць урадам, дзяржаўным установам і сістэмам аховы здароўя аб неабходнасці вярнуць у цэнтр увагі постаць урача агульнай практыкі.
Больш падрабязную інфармацыю аб ініцыятыве можна знайсці на старонцы: thankyoudoctor.org