Пошук

Порта-дзі-Санта-Роза (Porta di Santa Rosa) Порта-дзі-Санта-Роза (Porta di Santa Rosa) 

Ватыканскія музеі адкрываюць археалагічную зону некропаля

З 17 лістапада 2023 года можна будзе наўпрост патрапіць у знакамітую археалагічную зону некропаля па Віа-Трыумфаліс (Via Triumphalis), каб пазнаёміцца з займальнай экспазіцыяй Жыццё і смерць у Рыме цэзараў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ватыканскія музеі адкрыюць праход праз Порта-дзі-Санта-Роза (Porta di Santa Rosa), што на ўчастку Ватыканскіх сцен, які выходзіць на рымскую плошчу Рысарджымента (Piazza del Risorgimento).

Адзін з уваходаў у Дзяржаву Ватыкан закрывае манументальная, створаная скульптарам Джына Джанэці і ўрачыста адкрытая ў 2006 годзе, брама. Ён размешчаны ў пяці хвілінах хады ад станцыі метро Атавіяна (Ottaviano) і ў двух кроках ад аўтобуснага і трамвайнага прыпынку на плошчы Рысарджымента, што дасць пілігрымам і турыстам просты і незалежны доступ да раскопак і каштоўных артэфактаў.

Для тых, хто мае больш часу, былі распрацаваны аб'яднаныя прапановы: Ватыканскія музеі і некропаль, а таксама Ватыканскія сады і некропаль.

Візіты, якія на пачатковым этапе будуць адбывацца па пятніцах і суботах, можна забраніраваць выключна анлайн на афіцыйным сайце Ватыканскіх музеяў.
 

07 лістапада 2023, 14:01