Пошук

Сустрэча Папы з валейбалістам Бруну Моса дэ Рэзендэ Сустрэча Папы з валейбалістам Бруну Моса дэ Рэзендэ  

Бразільскі валейбаліст Бруну Моса дэ Рэзендэ сустрэўся з Папам

На агульнай аўдыенцыі 20 снежня 2023 года з Папам сустрэўся чэмпіён свету па валейболе Бруну Моса дэ Рэзендэ.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Спартсмены з'яўляюцца "пасламі адкуплення і міру", якія ўсведамляюць, што "спорт - гэта метафара жыцця" і "самая папулярная і распаўсюджаная форма культуры". Адсюль цікавасць Францішка і Святога Пасада да гэтай сферы чалавечай дзейнасці, адзначыў кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса падчас сустрэчы з валейбалістам Бруну Моса дэ Рэзендэ.

Бразільскі чэмпіён прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі Францішка, падараваўшы яму сваю футболку і кнігу З цемры да золата (Dal buio all'oro, выдавецтва Rizzoli). У кнізе атлет распавядае пра сваю дэпрэсію і пра шлях да адраджэння праз валейбол.

Менавіта змест гэтай кнігі паслужыў падставай для дыялогу паміж прэфектам Дыкастэрыі па культуры і адукацыі і валейбалістам. Бруну Моса дэ Рэзендэ – алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету, сцяганосец Бразіліі на Алімпійскіх гульнях у Токіа і ўладальнік усіх магчымых тытулаў у сваім відзе спорту – падзяліўся досведам дэпрэсіі. "Апусціўшыся на самае дно, не адразу можаш падняцца, але мне ўдалося гэта зрабіць, таму што я пагадзіўся звярнуцца па дапамогу і пачаў працаваць над сабой". Кніга ўяўляе сабой не аповед пра аднаго з самых паспяховых спартсменаў у гісторыі, а дапаможнік аб тым, як знайсці сілы, у тым ліку і ў хрысціянскай веры, каб зноў распачаць вялікую гульню ў жыццё.

На сустрэчы ў Дыкастэрыі па культуры і адукацыі прысутнічалі журналісты Джан Паола Маіні і Давідэ Рамані, якія дапамагалі спартсмену ў напісанні кнігі, а таксама супрацоўнік дыкастэрыі, айцец Мігель Кардоса, і старшыня спартыўнай асацыяцыі Athletica Vaticana.

21 снежня 2023, 12:24