Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (© Musei Vaticani)

Ватыканскія музеі: інтэрактыўная выстава раскрые магію рэстаўрацыі

У 2023 годзе рэстаўрацыйнай майстэрні Ватыканскіх музеяў спаўняецца 100 гадоў. Юбілей адзначаць інтэрактыўнай выставай, якая дазволіць наведвальнікам палепшыць сваё разуменне рэстаўрацыйнай дзейнасці і паназіраць за працай экспертаў-рэстаўратараў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Новы інтэрактыўны маршрут, распрацаваны Ватыканскімі музеямі, атрымаў назву Па-за паверхняй. Погляд рэстаўратара. Яго прэзентацыя адбудзецца 11 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Ватыканскіх музеяў. Выстава прымеркавана да стогадовай гадавіны заснавання майстэрні рэстаўрацыі жывапісных і драўляных твораў Ватыканскіх музеяў – адной з найстарэйшых у свеце.

Мастацтва вачыма рэстаўратара

Выстава “дазволіць наведвальнікам і энтузіястам пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, якія хаваюцца за кожным мастацкім творам”. Інтэрактыўны маршрут прапануе “ўнікальную магчымасць уважліва ацаніць дэталі, якія часта выпадаюць з-пад увагі наведвальнікаў, але выяўляюцца ў ходзе рэстаўрацыі", - гаворыцца ў прэс-рэлізе Ватыканскіх музеяў.

Уздоўж музейнага маршруту побач з адрэстаўраванымі жывапіснымі палотнамі будуць размешчаны QR-коды, якія дазволяць наведвальнікам глыбей пагрузіцца ў гісторыю артэфактаў. Яны змогуць зірнуць на мастацкія творы вачыма рэстаўратараў, даведацца пра метады выканання рэстаўрацыйных работ і гісторыю рэстаўрацыйнай дзейнасці.

Адна з найстарэйшых рэстаўрацыйных майстэрняў

Рэстаўрацыйная майстэрня Ватыканскіх музеяў грае адметную ролю не толькі ў Дзяржаве Ватыкан, але і на міжнародным узроўні. Яе дзейнасць накіравана на захаванне спадчыны Святога Пасада, якая складаецца з дзясяткаў тысяч квадратных метраў насценных роспісаў і каля 5300 жывапісных палотнаў. Ватыканскія рэстаўратары ўжываюць комплексны падыход да захавання мастацкай спадчыны з дапамогай маніторынгу, прафілактычных праверак, тэхнічнага абслугоўвання, аператыўных умяшанняў, навуковых даследаванняў і поўнай рэстаўрацыі музейных шэдэўраў.

06 снежня 2023, 11:24
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031