Пошук

Падсакратар Сінода Біскупаў сястра Наталі Бэкар Падсакратар Сінода Біскупаў сястра Наталі Бэкар   (AFP or licensors)

Forbes назваў сястру Бэкар адной з самых уплывовых жанчын у свеце

Намеснік сакратара Сінода Біскупаў сястра Наталі Бэкар увайшла ў спіс самых уплывовых жанчын у свеце па версіі часопіса Forbes.

Марыя Валодзіна - Vatican News

53-гадовая французская манахіня займае пасаду намесніцы сакратара Сінода Біскупаў. Яна стала першай жанчынай у гісторыі, якая атрымала права голасу на Генеральнай асамблеі Сінода ў лютым 2021 года.

Наталі Бэкар належыць да Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак св. Ксавэрыя, заснаванай у 1963 годзе. Вывучала менеджмент, тэалогію і філасофію, спецыялізавалася ў Вышэйшай школе сацыяльных навук у Парыжы, праводзіла даследаванні па сінадальнасці ў Boston College. Адказвала за душпастырства моладзі і пакліканні ў французскім епіскапаце. У 2016 годзе ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Сінода Біскупаў па справах моладзі. З 2019 года была прызначана кансультантам Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў, а ў 2021 годзе рашэннем Францішка стала падсакратаром Сінода Біскупаў.

Сваё прызначэнне сястра Бэкар пракаментавала тады так: “Разглядаю гэтае заданне як знак даверу да жанчын у Касцёле, да законніц і, шырэй, да свецкіх верніц, і як адказ на ўсё, што было сказана падчас апошніх Сінодаў і на што Папа так шмат звяртаў увагу: гаворка ідзе пра пытанне ўключэння жанчын у працэс прыняцця рашэнняў і распазнання ў Касцёле”.

У якасці намесніцы сакратара Сінода біскупаў сястра Наталі Бэкар прымае актыўны ўдзел у сусветным сінадальным працэсе, які завершыцца ў кастрычніку 2024 года другой сінадальнай асамблеяй у Рыме.

16 студзеня 2024, 11:54