Нікарагуа: вызваленыя біскупы Альварэс, Мора і іншыя святары
Марыя Валодзіна - Vatican News
Дзевятнаццаць прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла, сярод якіх біскуп Раланда Альварэс, біскуп Ісідор дэль Кармэн Мора Артэга, два семінарыста і пятнаццаць святароў, былі вызваленыя з турэмнага зняволення. Навіна, распаўсюджаная мясцовымі СМІ, была пацверджана ўрадам Нікарагуа. За выключэннем аднаго чалавека, які застаўся ў Венесуэле, усе яны прыбылі 14 студзеня 2024 года ў другой палове дня ў Рым. Іх прымае Святы Пасад.
Мансеньёр Альварэс, біскуп Матагальпы і апостальскі адміністратар дыяцэзіі Эстэлі, быў асуджаны на 26 гадоў турэмнага зняволення і знаходзіўся ў турме з лютага 2023 года. Да гэтага ён утрымліваўся пад хатнім арыштам. Біскуп Мора быў арыштаваны ў снежні 2023 года года.
1 снежня 2024 года, падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Папа прызнаўся ў сваёй заклапочанасці сітуацыяй у Нікарагуа, заклікаўшы да “шляху дыялогу, каб пераадолець цяжкасці".
У кастрычніку 2023 года з турмы былі вызваленыя дванаццаць нікарагуанскіх святароў. Святы Пасад прыняў іх у Рыме.