Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Marco Cremascoli)

Біенале ў Венецыі: ватыканскі павільён нагадае пра правы чалавека

Дыкастэрыя па культуры і адукацыі прыме удзел у 60-й мастацкай біенале, якая пройдзе ў Венецыі ў 2024 годзе. Куратар выставы Адрыяна Педроса абраў яе тэму: Іншаземцы паўсюль (Foreigners Everywhere).

Марыя Валодзіна - Vatican News

Ватыканскі павільён на біенале-2024 будзе прысвечаны тэме правоў чалавека і постацям уразлівых людзей, якія жывуць на ўскрайках грамадства і да якіх мы рэдка скіроўваем погляды. Яго мэта – распаўсюджваць культуру сустрэчы, цэнтральную ў служэнні Папы Францішка.

Камісар ватыканскага павільёна, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі, кардынал Хасэ Таленціна дэ Мендонса, прызначыў яго куратарамі К'яру Парызі і Бруна Расіна.

У супрацоўніцтве з пенітэнцыярнымі ўладамі Італіі з 20 красавіка па 24 лістапада 2024 года ў жаночай турме на венецыянскім востраве Джудэка будзе прадстаўлены праект Маімі вачыма. Натхненнем для гэтай мастацкай ініцыятывы паслужыў заклік Святога Айца выйсці з зоны камфорту і зазірнуць у вочы людзей на экзістэнцыяльных перыферыях свету.

Афіцыйная прэс-канферэнцыя, прысвечаная ўдзелу Святога Пасада ў венецыянскай біенале, пройдзе ў Зале друку Апостальскай Сталіцы ў пачатку сакавіка 2024 года.

09 лютага 2024, 12:09