Пошук

Папа Францішак і ксёндз Флавіа Пачэ Папа Францішак і ксёндз Флавіа Пачэ  (Vatican Media)

Новы сакратар Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству

Папа прызначыў ксяндза Флавіа Пачэ, які дагэтуль быў падсакратаром Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сакратаром Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, надаўшы яму тытул арцыбіскупа.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Флавіа Пачэ нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Монца на поўначы Італіі. У 2002 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Займаўся моладзевым душпастырствам у Аб’ятэграса, выкладаў рэлігію ў дзяржаўнай школе, быў капеланам мясцовага хоспіса.

У 2010 годзе атрымаў дыплом па ісламістыцы ў Папскім інстытуце арабскіх і ісламскіх даследаванняў у Рыме, прымаў удзел у ініцыятывах, звязаных з адносінам з ісламам, якія праводзіла Міланская архідыяцэзія.

У 2011 годзе стаў асабістым сакратаром тагачаснага прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынала Леанарда Сандры, а ў 2020 годзе – падсакратаром гэтай ватыканскай дыкастэрыі.
 

23 лютага 2024, 12:11