Пошук

Экс-дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паалучы Экс-дырэктар Ватыканскіх музеяў Антоніа Паалучы 

Памёр былы дырэктар Ватыканскіх музеяў

4 лютага 2024 года пайшоў з жыцця былы дырэктар Ватыканскіх музеяў, прафесар Антоніа Паалучы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Увечары 4 лютага ў Фларэнцыі ва ўзросце 84-х гадоў памёр прафесар Антоніа Паалучы, мастацтвазнаўца, які з 2007 па 2016 год узначальваў Ватыканскія музеі.

Як гаворыцца ў паведамленні Дзяржавы Ватыкан, смерць Паалучы стала “вялікай стратай для свету культуры, мастацтва і ўсёй сям'і Губернатарату Дзяржавы Ватыкан, якая разам з супольнасцю Ватыканскіх музеяў абдымае членаў сям'і спачылага”.

Антоніа Паалучы быў адным з самых уплывовых італьянскіх экспертаў у галіне мастацтва, меў выдатную міжнародную рэпутацыю. Ён нарадзіўся ў Рыміні 19 верасня 1939 года. Быў вучням знакамітага мастацтвазнаўцы Раберта Лонгі. Сваю кар'еру ў сферы культуры распачаў у 1969 годзе. Працаваў у музеях Венецыі, Вероны, Мантуі. Акрамя пасады дырэктара Ватыканскіх музеяў, займаў пасады супэрінтэнданта музеяў Фларэнцыі і міністра культуры Італіі ў 1995-1996 годзе.

05 лютага 2024, 12:47