Прапаведнік Папскага дома: ідзі і больш не грашы
Ян Глінскі
Прапаведнік Папскага дома заўважыў, што кожны з нас мае нейкі грэх, да якога асабліва прывязаны. І нават калі вызнае яго падчас споведзі, то без моцнай пастановы парваць з ім.
Кардынал звярнуў увагу пра досвед, які святы Аўгусцін згадаў у Споведзі, апісваючы сваю барацьбу з грахом пажадлівасці. “Быў такі момант, калі ён прасіў Бога, кажучы: адары мяне чыстасцю і ўстрыманасцю. Толькі нейкі голас падказваў: але не адразу, Пане! І вось настаў момант, калі ён закрычаў сам да сябе: Навошта ж толькі заўтра! Чаму не цяпер!”.
“Яму дастаткова было сказаць “хопіць!”, каб адчуць сябе свабодным, - заўважыў прапаведнік, – А што канкрэтна павінны зрабіць мы? Дастаткова стаць на хвіліну ў прысутнасці Бога і сказаць Яму: Пане, Ты ведаеш маю слабасць. Таму, давяраючы толькі Тваёй ласцы, кажу Табе, што адгэтуль хачу казаць “хопіць” гэтай прыемнасці, гэтаму сваволлю, гэтаму сяброўству, гэтай траўме, фінансавым афёрам, гэтаму граху, які Ты і я добра ведаем. Я кажу “хопіць” і прыходжу, каб атрымаць Тваё сакрамэнтальнае прабачэнне”. “І, магчыма, зноў упадзеш; але для Бога нешта змянілася: твая свабода стала на Яго баку. Цяпер ужо абодва будзеце змагацца з тым самым ворагам”, - заключыў кардынал Канталамеса.