Шостае відэаразважанне кардынала Канталамесы: вы сябры Мае
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Слова, якое я прапаную пасмакаваць сёння, салодкае, як мёд. Я рады скончыць менавіта ім, таму што, спадзяюся, яно яшчэ доўга будзе працягваць рэзанаваць унутры вас. Езус сказаў яго сваім вучняў, пакідаючы іх, але, як і любое слова Хрыста, яно прызначалася ўсім Яго вучням ва ўсе часы: "Вы сябры Мае. Я ўжо не называю вас слугамі. (...) Я ж назваў сябрамі вас, бо ўсё, што чуў ад Айца Майго, Я сказаў вам." (Ян 15, 14)”, - нагадаў евангельскія словы кардынал Раньера Канталамеса.
Прапаведнік падзяліўся сваім асабістым досведам: аднойчы, пачуўшы на малітоўным сходзе гэты ўрывак з Евангелля паводле святога Яна, ён адчуў, што слова сябры літаральна выбухнула ў ім. “Такое бывае са словамі Святога Пісання, і толькі з імі”, - заўважыў ён.
“Я пачаў паўтараць самому сабе: сябар?! Езус з Назарэта, мой Пан, Усемагутны, той, хто памёр за мяне, назваў мяне сябрам, а ён ніколі не пустасловіць... Значыць, сапраўды я для яго сябар, блізкі чалавек! На зваротным шляху з малітоўнай сустрэчы ў кляштар мне падалося, што, маючы такую ўпэўненасць, можна лётаць па-над дахамі горада, як на карцінах Шагала. Няхай слова сябар выбухне таксама ўнутры цябе, слухач, і асвятліць усё тваё жыццё! З Вялікім постам і, з гэтага моманту, з Вялікаднем!” - завяршыў сваё хвіліннае разважанне кардынал Канталамеса.