Святы Пасад: новыя члены Рады Секцыі па сувязях з дзяржавамі
Францішак прызначыў у Раду Секцыі па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыята кардыналаў Тагле, Чэрнага і Гуджэроці, а таксама дырэктара службы сацыяльных камунікацый і місіянерскай службы Рымскага вікарыята айца Альбанезэ.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Айцец прызначыў чатырох новых членаў Рады Секцыі па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята, так званай другой секцыі, якую ўзначальвае арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.
Новымі членамі Рады сталі кардынал Луіс Антоніа Тагле, про-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі, кардынал Майкл Чэрны, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, і кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.
Папа таксама прызначыў членам Рады айца Джуліа Альбанезэ, дырэктара службы сацыяльных камунікацый і місіянерскай службы Рымскага вікарыята, паведаміла Зала друку Апостальскай Сталіцы.
22 лютага 2024, 13:06