У Сакратарыят па эканоміцы прызначаны новы сакратар
Марыя Валодзіна - Vatican News
Бенджамін Эстэвес дэ Камінжэс нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Віга ў Іспаніі. Ён жанаты, мае траіх дзяцей. Атрымаў ступень у галіне эканомікі і дзелавога адміністравання, з'яўляецца інжынерам па тэлекамунікацыях. Акрамя таго, атрымаў ступень магістра ў галіне менеджменту ў Масачусэцкім тэхналагічным інстытуце.
Сваю прафесійную дзейнасць Бенджамін Эстэвес дэ Камінжэс распачаў у прыватным сектары ў якасці кансультанта ў галіне тэлекамунікацый у кампаніі Andersen Consulting. Пазней кіраваў камерцыйным стартапам. Пасля вучобы ў Масачусэцкім тэхналагічным інстытуце працаваў дырэктарам па камерцыі і маркетынгу ў Lar Group, адной з вядучых іспанскіх кампаній у галіне нерухомасці.
У 2013 годзе стаў генеральным дырэктарам па эканамічных пытаннях Папскага ўніверсітэта Камільяс у Мадрыдзе. Пасля амаль 10 гадоў працы ва ўніверсітэце, у снежні 2021 года, быў прызначаны кіраўніком другой секцыі Дыкастэрыі па евангелізацыі і займаў гэтую пасаду з сакавіка 2022 года.