Пошук

Візіт Патрыярха Тавадраса ІІ у Ватыкан Візіт Патрыярха Тавадраса ІІ у Ватыкан  (ANSA)

У Ватыкане ўшануюць памяць копцкіх мучанікаў

15 лютага 2024 года Ватыкане пройдзе экуменічная малітва ў памяць пра копцкіх мучанікаў, забітых тэрарыстамі групоўкі Ісламская дзяржава на ўзбярэжжы Лівіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У 2023 годзе Францішак уключыў іх у Рымскі мартыролог. У бліжэйшы чацвер яны будуць упершыню ўспамінацца ў літургіі Каталіцкага Касцёла. Гэта будзе дзявятая гадавіна іх смерці.

Экуменічная малітва ў ватыканскай базіліцы святога Пятра адбудзецца па ініцыятыве Дыкастэрыі па спрыянні хрысціянскаму адзінтву. Яе ўзначаліць прэфект ведамства, кардынал Курт Кох.

Затым у Ватыканскай фільматэцы пройдзе паказ фільму The 21: The Power of Faith – 21: Моц веры. Ён быў зняты ў родных мясцінах мучанікаў пад патранатам Тавадраса ІІ, Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы.

У снежні 2014 года і студзені 2015 года джыхадзісты з групоўкі Ісламская дзяржава выкралі 21 чалавека, якія прыбылі ў Лівію ў пошуку працы. Сярод якіх былі 20 егіпецкіх коптаў і адзін хрысціян з Ганы. Іх прымушалі адмовіцца ад хрысціянства і перайсці ў іслам. Паколькі вернікі адмовіліся, іх жорстка забілі на ўзбярэжжы недалёка ад Трыпалі. Відэа з рытуальнай экзекуцыі змясцілі ў інтэрнэце.
 

13 лютага 2024, 15:19