Пошук

Купал базілікі святога Пятра Купал базілікі святога Пятра 

Гадзіна Зямлі ў Ватыкане

Ватыкан далучыўся да ініцыятывы Гадзіна Зямлі. З гэтай нагоды 23 сакавіка 2024 года ў 20.30 на гадзіну было адключана асвятленне купала базілікі святога Пятра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Айцец Энца Фартуната, дырэктар па камунікацыях папскай базілікі, паведаміў, што гэты сімвалічны жэст закліканы прыцягнуць увагу і натхніць людзей “паважаць нашу Маці-Зямлю і супрацьстаяць кліматычнаму крызісу”.

Ён нагадаў, што ў энцыкліцы Laudato Si’ Францішак адзначыў, што экалагічныя праблемы павінны канцэнтравацца на этыцы і сацыяльнай справядлівасці, а тое, што адбываецца з Зямлёй, “нашым агульным домам”, з’яўляецца беспрэцэдэнтным выклікам для нашай адказнасці за іншых і будучыя пакаленні.

Італьянскі францішканін патлумачыў, што, выключыўшы святло на купале базілікі святога Пятра ў Гадзіну Зямлі, мы далучаемся да малітвы і ініцыятыў, даючы сведчанне нашага жадання абараніць агульны дом, які даверыў нам Бог, “каб пасля гэтай кароткай цемры заззяла святло як знак надзеі на ўстойлівую будучыню ў гармоніі з стварэннем”.
 

24 сакавіка 2024, 10:38