Пошук

Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (ANSA)

Кардынал Паралін: на Блізкім Усходзе ёсць пробліск надзеі

Спадзяванне на перамір’е на Блізкім Усходзе выказаў у каментары для тэлеканала італьянскага епіскапату Tv2000 кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Мне здаецца, што на Блізкім Усходзе ёсць нейкі пробліск надзеі”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца, спасылаючыся на інфармацыю пра дыпламатычныя намаганні, скіраваныя на заключэнне перамір’я і аказання гуманітарнай дапамогі насельніцтву ў зоне канфлікту праз забеспячэнне прадуктамі харчавання, лекамі і медыцынскім абслугоўваннем. Гэты аспект іерарх назваў “найбольш далікатным”.

“Я бачу, што гэта ідзе цяжка, нялёгка. Аднак, прынамсі мне здаецца, ёсць нейкая актыўнасць, ёсць нейкі рух. Мы спадзяёмся, што нешта зможа саспець і па-сапраўднаму стаць перамір’ем для гэтай змучанай тэрыторыі”, - дадаў кардынал Паралін.

01 сакавіка 2024, 08:07