Пошук

Палац Канцэлярыі, сядзіба ватыканскіх судовых структур Палац Канцэлярыі, сядзіба ватыканскіх судовых структур 

Пантыфік унёс праўкі ў статут Трыбунала Апостальскай Сігнатуры

2 сакавіка 2024 года быў абнародаваны Апостальскі ліст Францішка пад назвай Munus Tribunalis, якім былі ўнесены некаторыя тэрміналагічныя праўкі ва ўласнае заканадаўства Вышэйшага Трыбунала Апостальскай Сігнатуры.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Новаўвядзенні выкліканы неабходнасцю дастасавання тэрміналогіі да канстытуцыі аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium.

Motu proprio прадугледжваe замену тэрміна “духавенства” на “прэзбітэры” у артыкуле 1; слова “Дыкастэрыя” на “Трыбунал” у артыкуле 3 і на “Апостальская Cігнатура” ў артыкуле 32; выраза “выдадзеныя дыкастэрыямі Рымскай курыі” на выраз “выдадзеныя курыяльнымі ўстановамі” ў артыкуле 34; выраза “прасоўваць і зацвярджаць заснаванне міждыяцэзіяльных судоў” на выраз “зацвярджаць стварэнне судоў рознага роду, заснаваных біскупамі большай колькасці дыяцэзій” у артыкуле 35; а таксама замену тэрміна “Дыкастэрыя” на “курыяльная ўстанова” у артыкулах 79, 80, 81, 92 і 105.
 

02 сакавіка 2024, 12:38