Прэзідэнт Чарнагорыі з візітам у Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Палітык правёў таксама сустрэчу з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасада з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Чарнагорыяй. Закраналіся тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, падкрэсліваўся станоўчы ўклад мясцовай каталіцкай супольнасці ў чарнагорскае грамадства. Гаворка ішла і пра некаторыя адкрытыя пытанні ў адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.
Затым быў разгледжаны шэраг бягучых пытанняў, уключаючы шлях Чарнагорыі і іншых краін Заходніх Балкан да поўнай інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз, канфлікты ў Ізраілі і Палесціне і ва Украіне.