Пошук

Прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў наведаў Ватыкан

16 сакавіка 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Рэспублікі Сейшэльскія Астравы Вавеля Рамкалавана, які пасля сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных перамоў у Дзяржсакратарыяце была выказана глыбокая ўдзячнасць за добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Сейшэльскімі Астравамі, а таксама за ўклад Каталіцкага Касцёла ў служэнне грамадству, асабліва ў сферах сацыяльнага забеспячэння і адукацыі.

Напрыканцы адбыўся абмен думкамі па сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне, у прыватнасці, на тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, уключаючы ахову навакольнага асяроддзя і барацьбу з ужываннем наркотыкаў, а таксама міжнародную абстаноўку.
 

16 сакавіка 2024, 11:31