Пошук

Штаб-кватэра ААН у Жэневе Штаб-кватэра ААН у Жэневе  (REUTERS)

Святы Пасад у ААН: змагацца з дзіцячай парнаграфіяй

5 сакавіка 2024 года Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе выступіў на 55-й сесіі Савета па правах чалавека па пытанні аб гандлі, эксплуатацыі і сэксуальных злоўжываннях дзецьмі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Кожнае дзіця – гэта ўнікальны шэдэўр, які стварыў, ахоўвае і любіць Бог. Таму сексуальная эксплуатацыя дзяцей і злоўжыванне імі з'яўляюцца агідным парушэннем іх годнасці і маюць разбуральныя наступствы для ўсяго жыцця, адзначыў арцыбіскуп Этарэ Балестрэра.

Распаўсюджванню гэтых парушэнняў спрыяе адсутнасць згоды ў дачыненні да непарушных этычных прынцыпаў, “размытыя межы паміж прымальнымі і непрымальнымі паводзінамі”, а таксама лад жыцця, заснаваны на формах самарэалізацыі, якія аб'ектывуюць чалавека. У прыватнасці, шырока даступная ў Інтэрнэце парнаграфіі “аказвае пажыццёвае ўздзеянне на псіхалогію непаўналетніх, спараджае залежнасць, гвалтоўныя паводзіны і праблемныя эмацыйныя і сексуальныя адносіны”, - папярэдзіў іерарх.

У справаздачы, якая прагучала на сесіі, справядліва падкрэсліваліся маштабы вытворчасці і распаўсюджвання ў Інтэрнеце матэрыялаў аб сексуальных злоўжываннях дзецьмі. Інфармацыя аб тым, што больш за 70% абразлівага анлайн-кантэнту прыпадае на самастойна створаны кантэнт, выклікае шок. Трывожаць спробы ўзаконіць самастойна створаныя матэрыялы, паколькі, на думку некаторых, яны не з'яўляюцца абразлівымі. Права непаўналетніх на свабоду выказвання меркаванняў не з'яўляецца абсалютным, асабліва калі яно ставіць пад пагрозу іх фізічнае і псіхалагічнае здароўе або падвяргае іх злоўжыванням, лічыць арцыбіскуп Балестрэра.

Патрабуюцца больш актыўныя намаганні для дапамогі бацькам у кіраванні псіхалагічным і духоўным развіццём дзяцей. Адначасова трэба развіваць міжнароднае супрацоўніцтва спецслужбаў, паліцыі і судовых органаў для выяўлення правапарушальнікаў і ліквідацыі сеткі дзіцячай парнаграфіі, - зазначыў ватыканскі дыпламат.

05 сакавіка 2024, 13:56