Пошук

Актавая зала Папскага Латэранскага ўніверсітэта, дзе пройдзе другі дзень форума Актавая зала Папскага Латэранскага ўніверсітэта, дзе пройдзе другі дзень форума  (Vatican Media)

У Рыме пройдзе міжнародны форум Папскай тэалагічнай акадэміі

7-8 сакавіка 2024 года ў Рыме пройдзе XII Міжнародны форум Папскай тэалагічнай акадэміі (PATH). У мерапрыемстве прымуць удзел тэолагі, навукоўцы і дзеячы культуры.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Удзельнікі абмяркуюць тэму У чым заключаецца рацыянальнасць для вернікаў XXI стагоддзя? Ад Fides et ratio да Veritatis gaudium. Вера і розум праз 1700 гадоў пасля Нікейскага сабору.

Пачынаючы з 2002 года форум праводзіцца кожныя два гады і ўяўляе сабой бясцэнную магчымасць для членаў акадэміі і ўсіх тых, хто хоча паглыбіцца ў тэалагічныя і рэлігійныя аспекты.

"У апостальскім лісце Ad theologiam promovendam Францішак звяртае ўвагу на міждысцыплінарнасць ведаў. Гэта пытанне, якое мы, тэолагі, не можам абысці ў нашым служэнні радасці Евангелля", - патлумачыў старшыня Папскай тэалагічнай акадэміі, біскуп Антоніа Стальяно.

Першы дзень форума, 7 сакавіка, пройдзе ва ўніверсітэце LUMSA. З дакладамі выступяць міністр культуры Італіі Джэнара Санджуліана; тэолаг і астраном, айцец Джузэпэ Танзэла-Ніці; эксперт у галіне штучнага інтэлекту, айцец Паола Бэнанці і іншыя. Завершыцца першы дзень выступленнем Паўля ван Гэста на тэму Homo oeconomicus звяртаецца па тлумачэнні да тэалогіі.

У пятніцу, 8 сакавіка 2024 года, форум прадоўжыцца ў Папскім Латэранскім універсітэце. З дакладам на тэму Ад анталогіі Нікейскага Сабора да трынітарнай анталогіі выступіць прафесар тэалогіі, айцец Джуліа Маспера. Затым прагучаць даклады Антоніа Эрэдзітата пра квантавую фізіку і рэальнасць свету і Чэчыліі Косты пра дыялог сацыялогіі і тэалогіі.

05 сакавіка 2024, 11:04